Ініцыятарам і арганізатарам правядзення канферэнцыі традыцыйна выступіў "Белаграпрамбанк", які з 2007 года рэалізуе праграму падтрымкі аграэкатурызму.
V міжнародная спецыялізаваная канферэнцыя "Аграэкатурызм 2015: інавацыі і тэрытарыяльнае развіццё" адбудзецца 19—20 лістапада ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба "Белаграпрамбанка", мэтай мерапрыемства з`яўляецца папулярызацыя і падтрымка айчыннага сельскага турызму. Айчынныя і замежныя эксперты абмяркуюць найболей значныя аспекты развіцця аграэкатурызму, абмяняюцца вопытам і выпрацуюць новыя ідэі.
У канферэнцыі возьмуць удзел гаспадары сельскіх сядзіб, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, пасольстваў, СМІ, замежныя эксперты і госці.
Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя новага каталога сельскіх сядзіб, які традыцыйна выдаецца "Белаграпрамбанкам". А ў фінале канферэнцыі стануць вядомыя пераможцы і ўладальнік Гран-пры рэспубліканскага конкурсу ААТ "Белаграпрамбанк" "Лепшая аграэкасядзіба 2014 года".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2015
Мінск, 14 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/22/33227
Текущая дата: 28.12.2024