Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі туріндустрыі ААЭ наведаюць Беларусь



Пасол Беларусі ў Аб`яднаных Арабскіх Эміратах Раман Галоўчанка 9 сакавіка сустрэўся з генеральным дырэктарам Нацыянальнага савета па турызме і спадчыне ААЭ Махамедам Хамісам аль-Мухаеры.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі шляхі пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ ў сферы турызму, уключаючы ўдзел у турыстычных выставах у абедзвюх краінах, правядзенне прэзентацый турыстычнага патэнцыялу і арганізацыю азнаямленчых тураў. 

Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі Нацыянальнага савета па турызме і спадчыне ААЭ сумесна з зацікаўленымі турыстычнымі арганізацыямі ААЭ з мэтай далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне турызму.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/23/29998
Текущая дата: 19.05.2024