Але пры адной абавязковай умове — працягласьць паездкі не павінна перавышаць 15 дзён.
Мара пра шэнгенскую візу за 35 эўра адкладаецца яшчэ на месяц
Пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю можа быць падпісанае да канца старшынства Латвіі ў Эўразьвязе, то бок да 1 ліпеня 2015 году.
У жніўні ў Ізраіль бязь візаў, — амбасадар Шагал
«Бязьвізавы рэжым паміж Беларусьсю і Ізраілем можа запрацаваць у жніўні, канчатковае рашэньне будзе прымаць новы ізраільскі ўрад», — заявіў амбасадар Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал.
Адпаведную пастанову прыняў урад Віетнаму. Яна ўступае ў сілу 1 ліпеня 2015 году і будзе дзейнічаць цягам пяці гадоў.
«Беларусь і Віетнам вялі перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму цягам некалькіх апошніх гадоў, паралельна з падпісаньнем дамовы аб свабодным гандлі, — сказаў Свабодзе прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык. — У сьнежні 2014 году беларускі бок спрасьціў працэдуру атрыманьня ўязных візаў для грамадзян Віетнаму. А пытаньне аб кроку ў адказ уздымалася на сустрэчы прэм’ераў абодвух урадаў 28 траўня 2015 году.
Беларусь стала першай краінай, якая атрымала такі прывілей адпаведна з новым заканадаўствам Віетнаму».
Віетнам стаў 24-й краінай сьвету, якую грамадзяне Беларусі могуць наведаць бязь візаў. На афіцыйным сайце зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі зьмешчаны сьпіс краін, куды беларус можа накіравацца, не клапоцячыся пра візу. Гэта — Вэнэсуэла, Куба, Нікарагуа ды іншыя.
У блізкай пэрспэктыве бязьвізавымі могуць стаць падарожжы ў Ізраіль, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Сынгапур. У далейшай — у Інданэзію, Катар, Аман, Лаос, Лібан, Уругвай.
Радыё Свабода, 2 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/23/31221
Текущая дата: 28.11.2024