Генеральны сакратар Сусветнай турыстычнай арганізацыі (UNWTO) Талеб Рыфаі ў красавіку наведае Беларусь.
Яго ўдзел запланаваны ў міжнароднай канферэнцыі "Устойлівы турызм для эканамічнага развіцця рэгіёнаў", паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.
Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 8 красавіка. У час першага тэматычнага блока "Турызм і рэгіянальнае эканамічнае развіццё" эксперты UNWTO раскажуць аб сусветных тэндэнцыях развіцця экатурызму. Таксама сярод запланаваных для абмеркавання тэм - супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу ў сферы экатурызму і міжнародны вопыт уключэння ў яго мясцовай супольнасці. Акрамя таго, спецыялісты галіны абмяркуюць перспектывы аграэкатурызму ў Беларусі і эканамічнае развіццё рэгіёнаў краіны.
Другі тэматычны блок будзе прысвечаны турыстычным кластарам - іх фарміраванню, інавацыйным метадам папулярызацыі, даступнасці экатурыстычных прадуктаў для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Мэтай канферэнцыі з`яўляецца распаўсюджванне міжнароднага вопыту і вопыту Беларусі ў галіне мясцовага эканамічнага развіцця пры дапамозе ўстойлівага турызму, умацавання дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў турызме, а таксама распаўсюджванне ведаў і вопыту аб выкарыстанні сучасных тэхналогій для папулярызацыі турыстычных кластараў.
Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства спорту і турызму Беларусі, праект USAID "Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё", што рэалізуецца ПРААН.
12 лютага 2015, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
12 лютага 2015, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/24/29630
Текущая дата: 28.11.2024