Белорусский портал в Казахстане

Аб`яўлены конкурс творчых работ па маркетынгу тэрыторый Беларусі



Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 10 лістапада паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця "Маркетынгавыя сістэмы" Анатоль Аканцінаў.

Паводле яго слоў, конкурс праводзіцца ў межах Пятага міжнароднага форуму "Імідж Рэспублікі Беларусь: ствараем і рэалізуем праекты". Работы падаюцца па 25 лістапада, фінал конкурсу адбудзецца 4 снежня.

"Мэта конкурсу — прапанаваць арыгінальныя творчыя эфектыўныя ідэі, ініцыятывы, праекты, накіраваныя на павышэнне іміджу і прасоўванне раёна, горада, рэгіёна, краіны, для прыцягнення турыстаў і інвестыцый, павелічэння экспарту, паляпшэння жыцця грамадзян", — адзначыў Аканцінаў.

Да ўдзелу у конкурсе запрашаюцца ВНУ, навучальныя ўстановы, навукова-даследчыя цэнтры, творчыя калектывы, кансалтынгавыя агенцтвы, веб-студыі, турыстычныя арганізацыі, запаведнікі, турыстычныя і культурныя аб`екты, гасцініцы, інфраструктурныя арганізацыі, прадпрыемствы, выканкамы, грамадскія арганізацыі і аб`яднанні, PR-кампаніі, рэкламныя і дызайнерскія кампаніі, брэндынгавыя агенцтвы, мастацкія студыі і іншыя. Удзел у конкурсе бясплатны.

Работы прымаюцца ў намінацыі "Прасоўванне гарадоў і рэгіёнаў. Пазіцыянаванне, прасоўванне гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, прасоўванне галінаў, тавараў і паслуг" (паднамінацыя "Сацыякультурныя праекты" і "Інвестыцыйны ролік") і намінацыі "Турызм. Пазіцыянаванне і прасоўванне тэрыторый і аб`ектаў турызму, турыстычныя прадукты, падзейны, культурна-гістарычны турызм, развіццё інфраструктуры" (паднамінацыя "Значныя падзеі для Беларусі. Фестывалі, святы, падзеі, якія могуць стаць значнымі для краіны, гарадоў і рэгіёнаў").

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/25/28114
Текущая дата: 15.11.2024