Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка ўвайшла ў пяцёрку самых высокааплатных спартсменак свету па версіі Forbes



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўвайшла ў пяцёрку самых высокааплатных спартсменак свету па версіі Forbes, заняўшы ў рэйтынгу 4-е месца, паведамляецца на афіцыйным сайце выдання.

Даход Вікторыі Азаранка ацэньваецца ў $15,7 млн., уключаючы $6,7 млн. прызавых і $9 млн. ад спонсараў.

Узначальвае рэйтынг ужо дзявяты год запар расійская тэнісістка Марыя Шарапава. Агульны даход спартсменкі з чэрвеня 2012 года па чэрвень 2013 года склаў $29 млн., з якіх $6 млн. яна атрымала ў якасці прызавых (уключаючы прызавыя за перамогу ў турнірах, выплаты за ўдзел у камерцыйных мерапрыемствах, бонусы), $23 млн. склалі выплаты па спонсарскіх кантрактах (доўгатэрміновыя спонсарскія кантракты, удзел у рэкламе). Усяго за сваю кар`еру 26-гадовая Шарапава за рэкламу атрымала каля $180 млн., сума яе прызавых набліжаецца да $27 млн., што з`яўляецца трэцім рэзультатам у гісторыі тэніса, пасля амерыканак Серэны і Вінус Уільямс.

У тройцы лідараў таксама размясціліся тэнісісткі - Серэна Уільямс (ЗША) з даходам $20,5 млн., уключаючы $8,5 млн. прызавых і $12 млн. ад спонсараў і Лі На (Кітай) з даходам $18,2 млн. ($3,2 млн. прызавых і $15 млн. спонсарскіх выплат). На пятым месцы амерыканская аўтагоншчыца Даніка Патрык (даход - $15 млн.).

6 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/29/22514
Текущая дата: 28.11.2024