Белорусский портал в Казахстане

Амаль 759 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму



З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 758 995 іншаземцаў, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З пачатку 2023 года 374 009 замежных грамадзян, якія пражываюць у суседніх з Беларуссю краінах Еўрасаюза, уехалі на нашу тэрыторыю ў бязвізавым парадку: 226 592 грамадзяніны Літвы, 85 529 грамадзян і 26 157 неграмадзян Латвіі, 35 731 грамадзянін Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 474 855 грамадзян Літвы, 173 663 грамадзяніны і 53 036 неграмадзян Латвіі, а таксама 57 441 грамадзянін Польшчы.

Звязда, 8 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/3/71400
Текущая дата: 28.11.2024