Няхай спартыўныя арганізацыі не разлічваюць пастаянна вісець на шыі дзяржавы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня.
Адкрываючы нараду аб мерах дзяржпадтрымкі спартыўных арганізацый, ён папярэдзіў: "Я не хацеў бы, каб гэта нарада ператварылася ў чарговае выбіванне грошай для спартыўных арганізацый, клубаў і спартсменаў на гэты год ці нейкі найбліжэйшы перыяд. Вось гэта выкіньце адразу з галавы, гэтага не будзе".
Лукашэнка выказаў сумненне наконт таго, што чыноўнікам ад спорту і спартыўным арганізацыям удалося забяспечыць свае абавязацельствы па выкананні прэзідэнцкага ўказа аб падтрымцы фізічнай культуры і спорту.
"Тады мы выпрацавалі нейкую формулу падтрымкі клубаў, скіраваную найперш на стымуляванне самастойнага зарабляння сродкаў спартыўнымі арганізацыямі. Дзяржаўнае фінансаванне было вырашана прывязаць да вынікаў канкрэтнага клуба, калектыву і спартсмена", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Згодна з указам органы ўлады на месцах павінны былі кантраляваць выкарыстанне дзяржаўнай падтрымкі ў спорце. "І не проста кантраляваць, але і прымаць меры па павелічэнні даходаў ад уласнай фінансава-гаспадарчай дзейнасці шляхам давядзення адпаведных заданняў да спартыўных арганізацый", — нагадаў Лукашэнка.
Аднак не ўсе палажэнні ўказа выкананыя, дадаў ён. "У мяне ёсць папярэднія вынікі планавай праверкі дзевяці клубаў па гульнявых відах спорту і маніторынгу выканання ўказа, прадстаўленыя Камітэтам дзяржкантролю. І яны, прама скажу, не ўражваюць. Не ўсе клубы сёння гатовыя да самастойнай працы па прыцягненні пазабюджэтных крыніц фінансавання. Адсюль — складанасці ў развіцці сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы і ў аказанні дапамогі дзіцяча-юнацкаму спорту", — лічыць кіраўнік дзяржавы.
Без гэтага, падкрэсліў ён, нельга разлічваць на дасягненне вынікаў.
Што да мясцовых органаў улады, то яны, заявіў Лукашэнка, не забяспечылі належны кантроль за дзейнасцю спартыўных арганізацый. "Як мне паведамляюць, адысці ад заганнай практыкі, калі за каштарысы ніхто не адказвае, дагэтуль не атрымліваецца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён запатрабаваў ад Мінспорту "выбудаваць працу такім чынам, каб тыя, хто паказвае высокія спартыўныя вынікі і нядрэнныя паказчыкі гаспадарчай дзейнасці, былі ў ліку першых атрымальнікаў дзяржаўнай падтрымкі".
Падчас нарады Лукашэнка таксама запатрабаваў ад службовых асоб, адказных за развіццё спорту ў Беларусі, паведаміць, ці дасягнуты мэты, закладзеныя ва ўказе аб падтрымцы спартыўных арганізацый, і якія захады трэба зрабіць для ўдасканалення ўмоў падтрымкі ў гэтай сферы.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: так званая "сярэдняя тэмпература па бальніцы" яго не цікавіць. "Я хацеў бы і патрабую дэталёвай справаздачы, зыходзячы з дзейнасці кожнай спартыўнай арганізацыі. Прыхарашыць агульную карціну за кошт толькі часткі паспяховых і дзейных сёння ўжо не атрымаецца", — папярэдзіў ён.
Улічваючы нагрузку, якую нясуць бюджэт і беларускія прадпрыемствы, аказваючы дапамогу спорту, дзяржава не можа закрыць вочы на невыкананне чыноўнікамі ад спорту шэрагу сваіх абавязацельстваў, заявіў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/30/19195
Текущая дата: 28.11.2024