За мінулы год Беларусь наведала больш за 95 тысяч турыстаў, з іх 57 тысяч прыехалі з Расіі. Што шукаюць у Беларусі расійскія турысты?
Папулярнасць беларускіх санаторыяў сярод расейцаў вялікая — ужо ў сярэдзіне красавіка амаль усе месцы прададзеныя да кастрычніка. Галоўная прычына — беларускія пуцёўкі значна таннейшыя за расійскія. Для параўнання: самы дарагі санаторый у Беларусі («Лясное» ў Віцебскай вобласці) каштуе 145 000 рублёў за дзень на чалавека. У Падмаскоўі самы дарагі санаторый «Барвіха» каштуе 873 700 рублёў (цэны ў нашых рублях). Самы ж танны падмаскоўны санаторый, «Лесная опушка», абыходзіцца ў 120 000 рублёў за суткі, у той час як найтаннейшы санаторый у Беларусі — гэта «Буг» у Брэсцкай вобласці, 82 000 рублёў.
Для параўнання возьмем умовы жыцця у самым дарагім беларускім санаторыі і самым дарагім санаторыі ў расійскай сярэдняй паласе.
Відавочна, што ехаць у Беларусь расійскім турыстам проста выгадна.
Экскурсія і транзіт
Яшчэ адна прычына, чаму штогод у Беларусі з’яўляюцца турысты з суседняй дзяржавы — экскурсійныя паездкі (часцей за ўсё ў Мінск і ў Гродна) і проста транзіт праз Беларусь — гэта датычыць тых, хто едзе ў Еўропу на машыне. Экскурсійныя праграмы ў Расіі нятанныя, таму расейцы аддаюць перавагу «дзікаму» турызму. Цікава чытаць іх водгукі пра нашу краіну.
«Як правільна: Беларусь ці Беларуссія?»
Палова расейскіх турыстаў абмяркоўваюць гэтае пытанне. У якасці асноўнага аргумента звычайна выкарыстоўваецца фраза «Не вучыце мяне размаўляць па-расейску!». У якасці контраргумента да назвы «Беларусь» падаюцца ўсе іншыя значэнні слова, спіс якіх пачынаецца з трактара. Сярод водгукаў турыстаў можна сустрэць абодва варыянты назвы, але Беларуссія пераважае, асабліва ў спалучэнні са словам «загадкавая».
«Зайчыкаў няма!»
«Першы шок у Беларусі ў нас здарыўся, як толькі мы пераехалі мяжу і зайшлі ў кавярню, — піша турыстка з Масквы. — Мы ўбачылі беларускія грошы, зайчыкаў на іх не было!» Затое колькасць нулёў на купюры прымушае іх фатаграфаваць цэннікі, каб пасля «палохаць» сяброў у Маскве: глядзіце, малако за 1500 рублёў! Асаблівым попытам карыстаецца пяцітысячная банкнота, бо яна — з лыжнікам, а лыжнік у Беларусі — гэта, на думку расейцаў, «вядома хто». Тое самае тычыцца і сторублёвай банкноты — «сто зялёных» ці «сто беларускіх баксаў».
Што яшчэ мацней здзіўляе аматараў сувеніраў — гэта адсутнасць піўных келіхаў з выявай Лукашэнкі. У Маскве ў турыстычных мясцінах можна набыць келіх з выявай любога генсека альбо прэзідэнта — ад Леніна да Мядзведзева. Аднойчы мне давялося абысці ўвесь цэнтр Мінска разам з расейскім турыстам, які шукаў менавіта такі сувенір. Урэшце ён згадзіўся набыць келіх з выявай зубра: «А з Лукашэнкам я на Арбаце куплю».
Мінулае
«Камуністычная будучыня з фантастычных раманаў», — так любяць апісваць Беларусь. Атмасфера кожнай другой справаздачы — «мы вярнуліся ў мінулае» ці «ў шчаслівае дзяцінства». Падабенства Беларусі і, у прыватнасці, Мінска да былога СССР ужо стала штампам. «Няма рэкламы, няма злачынстваў, няма вады/ацяплення ў нумары», — менавіта гэтыя фразы ідуць у водгуках адразу пасля ўзгадвання пра мінулае. Цікава, але шмат расейцаў заўважаюць, што ў Мінску «вельмі мала міліцыі». А яшчэ вельмі любяць напісаць пра «раваровых міліцыянтаў» і трактар даішнікаў. «Міліцыянты ў Мінску вельмі прыстойныя, прынамсі, худзейшыя за расійскіх», — здзіўляюцца турысты з Усходу.
Асноўнай адмоўнай рысай Беларусі турысты лічаць хамства сферы абслугоўвання, якое ёсць і ў Расіі, але не ў такой колькасці. З іншага боку, некаторым хамства таксама даспадобы — тым, хто едзе «панастальгаваць».
З плюсаў вылучаюць: сталінскую архітэктуру Мінска і асобныя помнікі Горадні. Гэтак жа пішуць пра сумленнасць беларускіх даішнікаў і чысціню Мінска.
З асноўных якасцяў беларусаў найчасцей вылучаюць прастату і гасціннасць.
Пра беларускую мову пішуць станоўча — хто чуў, тым спадабалася.
А ўвогуле ў справаздачах з паездак па Беларусі найчасцей сустракаюцца словы: «мінулае», «спакойная» і «чысты».
Наша Ніва 6 жнiўня 2010
Юрась Ускоў |

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/35/1577
Текущая дата: 28.11.2024