Белорусский портал в Казахстане

Амаль 370 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза ў Беларусь прыбылі 369 703 іншаземцы: 239 591 грамадзянін Літвы, 25 786 неграмадзян і 83 999 грамадзян Латвіі, а таксама 20 327 грамадзян Польшчы. За выхадныя ў бязвізавым парадку ў нашу краіну ўехалі 3752 іншаземцы: 232 неграмадзяніны і 745 грамадзян Латвіі, 2379 грамадзян Літвы і 396 грамадзян Польшчы.

У ведамстве нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/4/67530
Текущая дата: 28.11.2024