Белорусский портал в Казахстане

Больш за 380 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме



У Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС прыбылі 386 145 замежных грамадзян. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у Беларусь прыбылі 249 165 грамадзян Літвы, 26 896 неграмадзян і 88 247 грамадзян Латвіі, а таксама 21 837 грамадзян Польшчы. За навагоднія выхадныя ў бязвізавым парадку ў Беларусь прыбылі больш за 2 тыс. іншаземцаў. Большасць з іх - грамадзяне Літвы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

3 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/4/67790
Текущая дата: 28.11.2024