Белорусский портал в Казахстане

Больш за 13,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года



З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь ўехалі больш за 13,5 тыс. жыхароў Еўрасаюза, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі ведамства, з 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 9 966 грамадзян Літвы, 1822 грамадзяніны і 462 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 1329 грамадзян Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС у Беларусь уехала 398 565 замежных грамадзян: 258 229 грамадзян Літвы, 27 341 неграмадзянін і 89 956 грамадзян Латвіі, а таксама 23 039 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

16 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/4/68001
Текущая дата: 28.11.2024