Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме, начальніца аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Кацярына Нікіціна на прэс-канферэнцыі "Новы турыстычны сезон - 2023. Куды паехаць адпачыць? Каляндар падзей і актуальныя маршруты па Беларусі".
"Калі гаварыць пра ўнутраны турызм, колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў - грамадзян Беларусі, якія падарожнічалі па краіне ў мінулым годзе, паводле аператыўных даных, склала 1,33 млн чалавек. Нашу краіну наведалі 1,4 млн замежных турыстаў. У гасцініцах і іншых месцах размяшчэння спыняліся каля 2,5 млн чалавек, што амаль у 1,5 раза больш, чым у 2021 годзе", - сказала Кацярына Нікіціна.
Таксама станоўчая дынаміка назіраецца і па асобных відах турызму. Напрыклад, на санаторна-курортным лячэнні ў Беларусі на працягу 2022 года пабывалі 188 тыс. чалавек. Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі наведалі 1,33 млн чалавек.
17 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
17 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/4/68445
Текущая дата: 28.11.2024