Беларускія хакеісты запатрабаваныя ў наймацнейшай лізе свету — НХЛ. У склад асноўнага трэніровачнага кэмпа «Вашынгтона» трапіў нападаючы Аляксей Протас.
Гэта будзе яго другі сезон у складзе сталічнага клуба. У мінулым Протас правёў 33 матчы і набраў 9 балаў.
Першы выставачны матч «Вашынгтон» правядзе 25 верасня супраць «Бафала».
Між тым «Арызона» выклікала ў трэніровачны лагер беларускага абаронца Уладзіслава Калячонка. «Каёты» першую сустрэчу правядуць 24 верасня супраць «Сэнт-Луіса».
Звязда, 21 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/5/66570
Текущая дата: 16.11.2024