Еўракамісія (ЕК) прадставіла новую інструкцыю для краін — членаў Еўрасаюза, якая робіць больш жорсткімі працэс выдачы кароткатэрміновых шэнгенскіх віз грамадзянам Расіі. Пра гэта заявіла ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Бруселі еўракамісар па пытаннях унутраных спраў Ільва Юхансан.
Як гаворыцца ў заяве ЕК, новая інструкцыя ЕК «заклікае да ўзмацнення кантролю бяспекі пры выдачы віз расіянам і ўзмацнення памежнага кантролю пры поўным выкананні заканадаўства ЕС аб прадастаўленні прытулку».
«Гэтыя кіруючыя прынцыпы заклікаюць консульствы і пагранічныя органы дзяржаў-членаў прымяняць больш высокі ўзровень праверак бяспекі і скаардынаваны падыход пры правядзенні індывідуальных ацэнак заяў на атрыманне віз ад расійскіх грамадзян і кантролю на знешніх межах ЕС», — адзначаецца ў заяве.
Са слоў еўракамісара, краіны ЕС не павінны прымаць заяўкі на кароткатэрміновыя візы ад расіян, якія знаходзяцца за межамі Расіі.
А расіяне, якія ўязджаюць на тэрыторыю ЕС з шэнгенскімі візамі, не могуць заставацца ў супольнасці даўжэй 90 дзён.
Еўракамісар таксама падкрэсліла, што наяўнасць у расіян шэнгенскай візы не гарантуе ўезд у ЕС.
Звязда, 30 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/5/66659
Текущая дата: 16.11.2024