Белорусский портал в Казахстане

У Чарнагорыю змогуць уехаць толькі вакцынаваныя турысты



У Чарнагорыю з 14 верасня будзе дазволены ўезд толькі тым замежным грамадзянам, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе тэлеканал RTCG.

"Сертыфікат будзе прызнавацца сапраўдным толькі ў тым выпадку, калі пройдзены поўны курс прышчэпак і з другой дозы прайшло 14 дзён, або 14 дзён, калі гэта вакцына, якая патрабуе адной дозы", - адзначыла міністр аховы здароўя Чарнагорыі.

А каб не быць у самаізаляцыі, замежнаму грамадзяніну неабходна прадаставіць адмоўны вынік ПЛР-тэста, зробленага не пазней за 72 гадзіны да ўезду ў краіну, або хуткі тэст, з тэрмінам не пазнейшым за 48 гадзін.

Паводле даных Універсітэта Хопкінса, з пачатку пандэміі ў Чарнагорыі зарэгістравана 120 149 выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 1785 чалавек.

10 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/6/60461
Текущая дата: 16.11.2024