У Нью-Дэлі адкрыўся інфармацыйна-турыстычны цэнтр Беларусі, паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Індыі.
«У Нью-Дэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь на базе турыстычнай кампаніі „БелІндТрэвэл“. У прэзентацыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі, супрацоўнікі пасольства, прадстаўнікі турыстычнага і гасцінічнага бізнесу, індыйскія СМІ, а таксама вядомыя блогеры», — расказалі ў дыпламатычнай місіі.
Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, аб’ектаў культурна-гістрычнага і турысцка-рэкрэацыйнага патэнцыялу нашай краіны. Пасол Беларусі акцэнтаваў увагу на турыстычнай прывабнасці краіны, гасціннасці і дружалюбнасці беларускага народа.
Звязда, 3 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/6/63293
Текущая дата: 16.11.2024