Разблакавалі рахункі санаторыя Belorus у Літоўскай Рэспубліцы, ён зможа аднавіць працу. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Swedbank замарозіў рахункі ў снежні 2020 г., што звязвалі з увядзеннем санкцый Еўрасаюзам. Па дадзеных тэлеканала, персанал здраўніцы ў Друскінінкаі ўжо выклікалі на працу.
Паўнавартаснае аднаўленне дзейнасці санаторыя, магчыма, адбудзецца ў самы бліжэйшы час.
Звязда, 1 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/7/59991
Текущая дата: 16.11.2024