Аб гэтым ТАСС паведаміў прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель.
"Мы абмяркоўвалі фінансавае пытанне і павінны знайсці рашэнне гэтай праблемы, - сказаў Рэнэ Фазель. - Вядома, мы не будзем ворагамі і будзем вырашаць гэту праблему, трэба знайсці падыход. Мы абмяркуем сітуацыю з арганізатарамі. У нас ёсць кантракты, у якіх дакладна прапісана, што ў форс-мажорных сітуацыях мы павінны выплаціць кампенсацыю".
Прэзідэнт IIHF адзначыў, што ў інтарэсах федэрацыі вырашыць пытанне мірным шляхам. "Мы разумныя людзі, не хочам учыняць скандал і сварыцца з беларусамі. Мы сядзем за стол і абмяркуем усё, што датычыцца фінансавай часткі", - паведаміў ён.
Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе (IIHF) 18 студзеня аб`явіла, што анулявала сумесную заяўку Беларусі і Латвіі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў бягучым годзе.
ЧС-2021 вырашылі перанесці з-за немагчымасці забяспечыць бяспеку пры правядзенні турніру ў Мінску, сказана ў заяве IIHF. У федэрацыі адзначылі, што савет IIHF разгледзіць статус Латвіі як аднаго з арганізатараў маючага адбыцца чэмпіянату і вывучыць магчымасць правесці першынство толькі ў гэтай краіне.
Чэмпіянат свету па хакеі павінен быў прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня ў Мінску і Рызе.
19 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
19 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/8/58145
Текущая дата: 27.12.2024