Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня" з 50-годдзем з дня заснавання



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За паўстагоддзя гэты гасцінны і маляўнічы маленькі куток Беларусі на беразе Нарачы ператварыўся ў дзіўны астравок шчаслівага дзяцінства і моцнага сяброўства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сюды з задавальненнем прыязджаюць ініцыятыўныя і таленавітыя дзеці з нашай краіны і замежжа".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "Зубраня" стаў сапраўдным сімвалам дзіцячай дыпламатыі. Тут пабывалі юныя грамадзяне больш як 45 дзяржаў, і кожная міжнародная змена - новы крок насустрач агульнай будучыні, мірнай і бяспечнай.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што дзякуючы высокаму прафесіяналізму педагагічнага калектыву захаваны і прымножаны ўнікальныя традыцыі, што дае цэнтру магчымасць заставацца лідарам у адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення.

16 жніўня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-410/1/49287
Текущая дата: 19.04.2024