Белорусский портал в Казахстане

Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне для 314 дзяцей з 10 краін



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні аздараўленчай кампаніі падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку 314 дзяцей з Алжыра, Егіпта, Індыі, Кітая, Лаоса, М’янмы, Палесціны, Кыргызстана, Узбекістана і Курскай вобласці Расіі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». 

У час знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне, атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб’екты ў Мінску і рэгіёнах.

Дзяцей з іншых дзяржаў запрашаюць на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь штогод з 2017 года. За час дзеяння праграмы аздараўленчага турызму ў нашай краіне адпачылі і атрымалі лячэнне больш за 2,5 тыс. дзяцей з-за мяжы. Гэта садзейнічае ўмацаванню даверу і ўзаемаразумення ў адносінах з дружалюбнымі краінамі, а таксама развіццю супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы.

Звязда, 14 траўня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-410/1/77999
Текущая дата: 15.05.2025