Белорусский портал в Казахстане

Спартыўная школа ім.Руслана Салея ў Мінску адзначыла свой першы дзень нараджэння



Першы дзень нараджэння Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву ім.Руслана Салея адзначылі 3-га кастрычніка выхаванцы спартыўнай установы і іх бацькі.

На пляцоўцы «Спорт для ўсіх», што размешчаны насупраць «Алімпік-Арэны», адбылося вялікае свята. Пачатак святкавання стартавала ў 12:00. Гасцей чакала шырокая забаўляльная праграма.

Непадалёк ад тэрыторыі спартыўнай пляцоўкі была арганізавана работа батуце, кіёскаў з бясплатнымі кіслароднымі кактэйлямі, фотазон з прафесійнымі фатографамі, таксама прайшлі самыя цікавыя спартыўныя конкурсы ад вядучага. Кожны вучань школы атрымаў падарунак ад СДЮШАР.

3 кастрычніка вядомы таксама як міжнародны Дзень хады. Яркія эмоцыі чакалі і тых, хто прыйшоў на баскетбольную пляцоўку на беразе вадасховішча Дразды для праходжання дыстанцый з перашкодамі.

Звязда, 3 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-410/2/60818
Текущая дата: 22.12.2024