Яе 10 ліпеня заваяваў плывец Яўген Цуркін у фінале на дыстанцыі 50 м вольным стылем.
Яўген Цуркін перамог з рэзультатам 22,22 сек. Дзве сотыя секунды беларусу ўступіў сярэбраны прызёр бразілец Марцін Энрыке дэ Соўза (22,24 сек). Бронзу выйграў прадстаўнік ЗША Пол Паўэрс (22,34 сек).
Яўген Цуркін трэці раз узняўся на п`едэстал гэтых студэнцкіх гульняў. У яго актыве таксама сярэбраная ўзнагарода на дыстанцыі 50 м батэрфляем (рэзультат у фінале - 23,44 сек) І бронза на 100 м батэрфляем (52,12 сек).
Напярэдадні беларускія лёгкаатлеты заваявалі адразу дзве ўзнагароды ў кіданні молата. Павел Барэйша стаў сярэбраным прызёрам (75 м 75 см), а яго калега па камандзе Сяргей Каламоец узняўся на трэцюю прыступку п`едэстала (74 м 68 см). Раней беларускі экіпаж Таццяна Клімовіч/Хрысціна Стараселец выйграў бронзу ў акадэмічным веславанні (клас - двойка парная).
У сённяшні спаборніцкі дзень універсіяды беларуска Таццяна Халадовіч пераадолела кваліфікацыю лёгкаатлетычных спаборніцтваў па кіданні кап`я (57 м 54 см) і 12 ліпеня пазмагаецца ў ліку 12 фіналістак за медалі ў гэтым відзе.
У агульнакамандным медальным заліку універсіяды-2015 зборная Беларусі ўзнялася з 29-га на 26-е месца, маючы на гэты момант у сваім актыве 6 (1 залатую, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя) узнагароды. Лідзіруюць па-ранейшаму гаспадары - спартсмены Рэспублікі Карэя, на рахунку якіх 73 (31 залатая, 23 сярэбраныя, 19 бронзавых) узнагароды. Другое месца займаюць спартсмены-студэнты каманды Кітая - 56 (27, 16, 13). У тройку лепшых увайшлі расіяне - 91 (26, 31, 34). Па агульнай колькасці заваяваных узнагарод яны апярэджваюць усіх сапернікаў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-410/4/31899
Текущая дата: 22.12.2024