Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў.
Амаль Br15 млрд плануецца выдзеліць на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Мінска да канца 2015 года.
У мінулым годзе на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Мінска было выдзелена Br24,3 млрд, за першае паўгоддзе бягучага года - Br8,2 млрд. У другім паўгоддзі ў планах накіраваць на гэтыя мэты амаль Br15 млрд. Паводле слоў Сяргея Фурманава, у бліжэйшы час у сталіцы не прадугледжваецца адкрыццё новых дзіцячых спартыўных школ.
У 2013-2014 гадах у горадзе праведзена аптымізацыя сеткі спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, у выніку чаго ліквідаваны тры дзіцячыя спартыўныя школы ў сістэме прафсаюзаў, яшчэ 13 малакамплектных аддзяленняў па розных відах спорту перададзены іншым установам. Таксама быў спынены набор у Мінскае гарадское вучылішча алімпійскага рэзерву па неалімпійскіх відах спорту, зніжаны план камплектавання на бюджэтнай аснове ва ўстановах, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку па тэнісе, плаванні, фігурным катанні, хакеі і мастацкай гімнастыцы.
У сталіцы працуюць 53 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву і дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, шэсць гарадскіх цэнтраў алімпійскага рэзерву, вучылішча алімпійскага рэзерву і школа спартыўнага майстэрства. У цэнтрах і спартыўных школах навучаюцца амаль 23 тыс. чалавек па 66 відах спорту, з якіх 47 уключаны ў праграму зімовых і летніх Алімпійскіх гульняў.
Найбольшае развіццё ў Мінску з улікам спартыўных традыцый атрымалі акадэмічнае веславанне, веславанне на байдарках і каноэ, мастацкая гімнастыка, тэніс. Самымі масавымі відамі спорту (больш за 1 тыс. чалавек) з`яўляюцца плаванне, футбол, хакей і лёгкая атлетыка.
14 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
14 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-410/4/32364
Текущая дата: 22.12.2024