Белорусский портал в Казахстане

Яшчэ 10 велагаражоў з’явяцца на мінскіх плоскасных стаянках у чэрвені



Колькасць велагаражоў у сталіцы павялічваецца. Пра гэта паведаміў у час прамой тэлефоннай лініі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Такія аб’екты для захоўвання двухколавага транспарту ствараюць на плоскасных стаянках ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».

Да гэтага часу там налічваецца 35 велагаражоў на 30 месцаў кожны. У чэрвені размесцяць яшчэ 10. Іх усталёўваюць па выніках апытанняў карыстальнікаў стаянак. Калі набіраецца хоць бы 10 жадаючых пакідаць там свае ровары, будуюць велагараж на 30 месцаў. На некаторых стаянках, дзе попыт на месцы для байкаў вялікі, ужо маецца па некалькі велагаражоў.

Звязда, 30 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/1/53809
Текущая дата: 27.04.2024