Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» абвясціла зніжкі на рэйсы ў Дэлі



«Белавія» абвясціла зніжку 30% на рэйсы ў Дэлі, паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

«Перыяд падарожжа павінен прыходзіцца на даты з 25 жніўня па 9 верасня. Зніжка прадастаўляецца па промокоду FLYTODELHI30, які будзе дзейнічаць па 24 жніўня ўключна і толькі на сайце авіякампаніі. Зніжка распаўсюджваецца на прамыя рэйсы з Мінска ў Дэлі і назад», — распавялі ў авіякампаніі.

Як адзначылі ў «Белавія», у гэты час у Індыі шмат святаў: незвычайны для беларусаў Ракхі з рытуалам абмывання, маляўнічы фестываль ураджаю Онам (у паўднёваіндыйскім штаце Керала). Акрамя таго, у Індыі з асаблівым размахам адзначаюць Дзень настаўніка.

Звязда, 23 жніўня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/1/70726
Текущая дата: 19.05.2024