Цераз Расію, Казахстан і краіны Сярэдняй Азіі Кацярына трапіць у Аўстралію, потым у ЗША, Паўднёвую Амерыку і Афрыку, ну а затым цераз Еўропу вернецца дадому.
На ўсё яна плануе выдаткаваць 500 дзён. Мотавандроўніца стартуе ўжо зусім хутка — 18 жніўня, пра тое, як праходзіць яе падрыхтоўка і якія неспадзяванкі могуць чакаць у дарозе, расказала Кацярына.
Ідэя аб кругасветцы не была спантанная
Сёння вадзіцельскі стаж Кацярыны 10 гадоў, з іх 8 яна за рулём матацыкла. Упершыню на двухколавым сродку перамяшчэння дзяўчына пракацілася ў 14 гадоў па звычайным полі, тады сумесь захаплення і страху спарадзіла жаданне паўтарыць.
«Потым пасябравала з матацыклістамі і каталася другім нумарам. Сама ж села за руль даволі позна — у 25 гадоў, — расказвае Кацярына. — Але лічу, што так нават лепш: інстынкт самазахавання з узростам развіваецца, і ў мяне нават не ўзнікала жадання хуліганіць або парушаць ПДР».
Канчаткова ў матацыклы дзяўчына ўлюбілася ўжо з першых падарожжаў. Яна кажа, што менавіта гэты транспарт дорыць свабоду — як перамяшчэння, так і ўнутраную.
«Калі пасля цяжкага працоўнага дня проста сесці і пракаціцца за горад, да прыгожага возера, то ўсе праблемы становяцца менш значнымі, стрэс праходзіць і можна хутка знайсці правільнае рашэнне», — дзеліцца Каця.

Шэсць гадоў таму яна пачала захапляцца падарожжамі, упершыню выехала самастойна за межы краіны ў 2012 годзе на маленькім ружовым матацыкле «Мінск».
«Сябар расказаў пра Куршскую касу, якая злучае Літву з Калінінградскай вобласцю. Падарожжа стала прыгодай — я прабіла кола ўжо на літоўскім баку, у суседняй вёсачцы знайшла шынамантаж, дзе паставілі шнур у дзірку, а ў Вільнюсе ўжо замянілі кола. Уражанняў ад самастойнай паездкі было столькі, што стала ездзіць кожныя выхадныя, а ў адпачынак адправілася адна цераз Альпы ў Венецыю. З таго моманту падарожжы сталі часткай майго жыцця, а думка пра кругасветку настойліва пасялілася ў маёй душы», — расказвае мотавандроўніца.
Еду зусім адна, але ведаю, што сустрэну шмат добрых людзей

Кацярына заўсёды падарожнічае адна. Яна кажа, што менавіта такі адпачынак падыходзіць яе душы, так яна можа адчуць абсалютную гармонію з сабой і навакольным светам.
«Я звычайны чалавек і, вядома ж, баюся многага. Паломкі непазбежныя, пытанне часу, таму муж старанна рыхтуе мой матацыкл і збірае мне з сабой інструменты, рамонтны камплект і запчасткі».
Дзяўчына адзначае, што больш, чым тэхнічная частка яе палохае бяспека ў афрыканскіх краінах, трапічныя хваробы, бездараж і культура кіравання.
«Засцерагчыся ад усяго немагчыма, але я буду старацца мінімізаваць рызыкі, не лезці на ражон і старанна планаваць маршрут. Думаю, што самымі цікавымі стануць краіны Паўднёвай Амерыкі і Афрыка».

Кацярына плануе ўкласці сваю вандроўку ў 500 дзён, але гэта арыенціровачны тэрмін, які, магчыма, будзе скарэкціраваны ў залежнасці ад знешніх абставін. У фінансавым сэнсе такое падарожжа вельмі дарагое мерапрыемства, Кацярына кажа, што патрэбнай сумы ў яе няма да гэтага часу, хоць да старту застаецца крыху больш за два тыдні.
«Буду падпрацоўваць аддалена ў дарозе або затрымлівацца ў розных месцах, каб была магчымасць рухацца далей. Падтрымаць праект можна на маім сайце. Маральна будзе нашмат цяжэй, адзінота, цяжкасці — не магу сказаць, што цалкам гатовая да іх, але прыкладу ўсе намаганні, каб падарожжа прайшло годна».

Сачыць за Кацярынай падчас падарожжа можна будзе на яе асабістым сайце mоtоkаtrіnа.соm, дзе дзяўчына будзе публікаваць справаздачы, а таксама ва ўсіх сацыяльных сетках. «З сабой я бяру спадарожнікавы трэкер, які кожныя пяць хвілін будзе адпраўляць звесткі аб маім месцазнаходжанні на сайт», — адзначае Каця.
Спадарожнікавы трэкер — даволі просты прыбор, ёсць кнопка «SОS» — гэта, як кажа Кацярына, калі ўжо паўзеш, паміраеш і трэба тэрмінова прасіць паратунку. Кнопка «Hеlр» — у мяне праблемы, але я ў парадку. Кнопка «Оk» — са мной усё добра, але сувязі няма. І кнопка, на якую вы можаце запісаць любое паведамленне. Пры націску на вышэйзгаданыя кнопкі трэкер зробіць рассылку з паведамленнем і каардынатамі вандроўніцы на 10 нумароў або адрасоў электроннай пошты, якія чалавек загадзя пакінуў у сваім акаўнце.
Муж падтрымлівае мяне ва ўсім
Муж падтрымлівае мяне ва ўсім
Разам са сваім абраннікам Кацярына ўжо 5 гадоў, сумесна яны прыйшлі да таго, што трэба паспрабаваць ажыццявіць Каціну мару.
«Бацькі вельмі перажываюць, асабліва мама, але жадаюць мне ўдачы і будуць сачыць за кожным крокам», — расказвае Кацярына.

На матацыкле дзяўчына ўжо наведала 26 краін, з самых яркіх уражанняў яна называе падарожжа па Фарэрскіх астравах, Ісландыі і Курыльскіх астравах.
«Чым далей вы едзеце ад мацерыкоў, тым больш першародную прыроду можна знайсці, — дзеліцца дзяўчына. — Таксама вельмі здзівіла Расія — бязмежнай тайгой, разнастайным ландшафтам і бязмежнай дабрынёй людзей».

Перш за ўсё бяру неабходнае
Дзяўчына пралічыла, што яе багаж не павінен перавышаць 50 кг. Для аўтаномнага падарожжа яна возьме з сабой палатку, спальнік, дыванок, гарэлку для гатавання ежы, посуд і іншыя турыстычныя прыналежнасці. Для матацыкла — інструменты, запчасткі, расходнікі. Сабе — адзенне для розных умоў надвор`я. «І магчыма, нават сукенку, не варта забываць, што я дзяўчына, — усміхаецца Каця. — Шмат месца зойме абсталяванне — фотаапарат, штатыў, ноўтбук, камера, паўэрбэнкі і іншае. Таксама я набыла воданепранікальныя тубусы для захоўвання дакументаў і іх копій».
Марка Кацінага матацыкла BMW GS, ён мае адносна вялікі бак (крыху больш за 17 літраў). Пры расходзе 3,7-4 л на «сотню» на ім можна праехаць 400 км на адной запраўцы. Такі выдатак атрымліваецца, калі ехаць 100—110 км/г, імчацца з большай хуткасцю дзяўчына не любіць, бо гэта пазбаўляе яе магчымасці разгледзець мясціны, па якіх яна падарожнічае.
«Безумоўна, трапяцца месцы, дзе з палівам будзе напружаная сітуацыя, для гэтага я бяру з сабой дзве каністры. У цэлым жа мой матацыкл здольны спажываць паліва практычна любой якасці», — адзначае падарожніца.
Падрыхтоўка да падарожжа пачалася за год

На сённяшні дзень у Каці практычна ўсё гатова. Матацыкл цяпер у мужа ў майстэрні — дапрацоўваюцца апошнія штрыхі. Пашпарт вандроўніцы — у японскім пасольстве.
«А я стараюся нічога не выпусціць і складаю план-графік руху на першы этап маршруту — Расію і Сярэднюю Азію».

Самая вялікая праблема ў падрыхтоўцы — гэта візы, дакладней іх абмежаваны тэрмін уезду ў некаторыя краіны.
«Вы атрымліваеце візу і павінны на працягу 2-3 месяцаў уехаць у краіну, — тлумачыць Кацярына. — Таму я зрабіла толькі «доўгія» візы — гэта Аўстралія і ЗША, таксама падала дакументы на японскую. Аўстралійская віза падаецца анлайн, проста загружаеце адсканаваныя дакументы і чакаеце 19 дзён — на электронную пошту прыйдзе бланк з кенгуру, пацвярджэнне або абвяржэнне, як пашанцуе. Яшчэ застанецца шэнген, а астатнія буду рабіць у дарозе. Для хуткага правозу матацыкла праз межы аформіла Саrnеt dе раssаgеs еn dоunе — міжнародную мытную дэкларацыю, якая значна аблягчае ўсе мытныя працэдуры».

Іншая важная частка падрыхтоўкі — гэта прышчэпкі. У Беларусі можна зрабіць толькі невялікую частку ад усіх прышчэпак, якія неабходныя ў кругасветным падарожжы, і пачынаць іх рабіць трэба загадзя, бо некаторыя варта праводзіць паэтапна і з вялікімі перапынкамі. Напрыклад, Каця ўжо прышчапілася ад брушнога тыфу, дыфтэрыі, слупняку, гепатыту і жоўтай ліхаманкі. Некаторыя прышчэпкі, якія рэкамендуюць турыстам, што вандруюць па такім маршруце, у Беларусі наогул не робяць.
Бывалыя кругасветныя вандроўнікі кажуць, што, як правіла, прызначаны маршрут супадае з рэальным прыкладна на 50% і ад самога вандроўніка залежыць толькі 50% поспеху мерапрыемства.
«Астатняе — Сусвет, лёс, анёл-ахоўнік», — разважае суразмоўніца.
Па ходзе сваёй кругасветкі Каця будзе расказваць замежнікам пра Беларусь, акрамя таго, дзяўчына падрыхтуе спецыяльныя паштоўкі з выдатнымі мясцінамі нашай краіны, якія будзе дарыць людзям, што сустрэнуцца на яе шляху.
«А што будзе пасля майго кругасветнага падарожжа? Думаю, што я паспрабую напісаць кнігу, упэўнена, мне будзе, што расказаць і чым падзяліцца».

Аўтар: Дар`я Лабажэвіч
Звязда, 1 жніўня 2018
Звязда, 1 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/11/44389
Текущая дата: 23.12.2024