Белорусский портал в Казахстане

Верталёт Мі-8, на борце якога былі 16 чалавек, у тым ліку беларус, здзейсніў жорсткую пасадку ў гарах Таджыкістана



Аб гэтым перадаў тэлеканал "МИР 24".

Верталёт Мі-8 з альпіністамі на борце зрабіў вечарам 12 жніўня жорсткую пасадку ў нізоўях ледніка Фартамбек на поўначы Таджыкістана.

На борце верталёта былі 13 альпіністаў, якія ажыццявілі ўзыходжанне на пік Ісмаіла Самані (11 расіян, беларус і іспанец), а таксама тры члены экіпажа — грамадзяне Таджыкістана. Яны змаглі выйсці на сувязь з экстраннымі службамі і паведамілі, што разбіваюць лагер на ноч.

Да месца аварыі вылецелі два верталёты з ратавальнікамі і медыкамі на борце.

Пік Ісмаіла Самані (былы пік Камунізму) лічыцца самым высокім пунктам Таджыкістана і былога СССР (7.495 метраў).

БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/11/44574
Текущая дата: 23.12.2024