Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка ў летнім сезоне прапануе пасажырам два новыя маршруты да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў



Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Так, з 1 чэрвеня БЧ прадоўжыць маршрут поезда нумар 100/99 Мінск-Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дасць магчымасць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Па маршруце Мінск-Новааляксееўка поезд нумар 100/99 будзе курсіраваць усё лета да 1 верасня. З Мінска поезд будзе адпраўляцца па няцотных чыслах у 7.44, з Новааляксееўкі - па цотных у 23.01 і прыбываць у Мінск у 00.08.

Для таго каб даставіць пасажыраў да курортаў Чорнага мора, БЧ з 15 чэрвеня назначыла новы поезд міжнародных ліній нумар 284/283 Баранавічы-Мінск-Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч у 11.11 па няцотных чыслах, з Херсона - па цотных у 15.20 і прыбываць у 13.39 у Мінск, а ў 16.24 - у Баранавічы. Поезд будзе курсіраваць да 31 жніўня бягучага года.

18 траўня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/15/31031
Текущая дата: 23.12.2024