Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» адкрые новыя чартары ў Катар з 4 сакавіка



«Белавія» з 4 сакавіка запусціць новыя чартарныя рэйсы ў Катар, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

«Авіякампанія пачне выкананне чартарных рэйсаў у сталіцу Катара Доху. Вылецець па гэтым напрамку з Мінска можна з 4 сакавіка», — расказалі ў прэс-службе.

У «Белавія» таксама адзначылі, што дадатковую інфармацыю і ўмовы ўезду трэба будзе ўдакладняць у турыстычных аператараў.

Звязда, 3 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/2/67778
Текущая дата: 19.05.2024