Белорусский портал в Казахстане

Беларусь часова абмяжоўвае ўезд праз наземныя пункты пропуску «асобных катэгорый фiзасобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны»



Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал ДПК.

У сувязі з сітуацыяй, якая эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Пад абмежаванні не падпадаюць супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, вадзіцелі транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак і члены цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуе без вышэйзгаданых абмежаванняў.

Звязда, 29 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/5/56625
Текущая дата: 23.12.2024