Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз падчас ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1".
"Яны ляцяць і едуць нават у цяперашні момант, пакуль мы з вамі гутарым, - сказаў Анатоль Глаз. - Яшчэ не ўсё, будзем працягваць. Ужо выбудаваная сістэма, адладжаная пры ўзаемадзеянні з "Белавія" і нашымі суседзямі".
Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што ў пачатку сакавіка, калі краіны пачалі зачыняць свае межы, сітуацыя здавалася надзвычайнай, даводзілася арганізоўваць працу ў ручным рэжыме, не абышлося без шурпатасцяў.
"Асноўная нагрузка легла на нашы замежныя ўстановы. МЗС каардынаваў гэтую працу, але мы працавалі разам з усімі дзяржаўнымі органамі, - звярнуў увагу Анатоль Глаз. - Усе сотавыя аператары адгукнуліся на наш заклік дазволіць у роўмінгу бясплатныя званкі на лініі пасольстваў. Тут той выпадак, калі ўся краіна кансалідаваліся ў падтрымку сваіх грамадзян".

Анатоль Глаз дадаў, што вывозяць не толькі беларусаў, але і дапамагаюць грамадзянам іншых дзяржаў. "Першапачаткова мы вырашылі, што гэта агульная бяда. Толькі сумеснымі намаганнямі сусветнай супольнасці яе можна пераадолець", - падкрэсліў ён.
Звязда, 3 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-411/6/53250
Текущая дата: 23.12.2024