Белорусский портал в Казахстане

Беларус Віталь Бубновіч заняў трэцяе месца на этапе Кубка свету па кулявой стральбе ў Мюнхене



Віталь Бубновіч заняў трэцяе месца на этапе Кубка свету ў Мюнхене ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м.

Па выніках кваліфікацыі, беларус у васьмёрцы мацнейшых стралкоў вёў упартую барацьбу за прызавое месца з Амерам Акгюнам з Турцыі.

Толькі ў пятай серыі выстралаў Віталь Бубновіч апярэдзіў саперніка, набраўшы 228,9 бала, і заняў трэцяе месца. Спартсмен з Турцыі стаў чацвёртым - 207,6 бала.

Перамог у гэтай дысцыпліне расіянін Сяргей Каменскі, які паказаў рэзультат 250,9 бала - новы рэкорд свету. Другое месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м заняў Уладзімір Масленікаў - 250,4 бала.

Кубак свету па кулявой стральбе прадоўжыцца ў Мюнхене да 24 мая.

19 мая 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/1/39445
Текущая дата: 25.04.2024