Беларуская тэнісістка Алена Фалей прабілася ў фінал турніру ITF-W50 у турэцкім Кайсеры з прызавым фондам $50 тыс.
Сёння беларуска перамагла балгарскую тэнісістку Ізабэлу Шынікаву — 7:5, 2:6, 6:4. У вырашальным паядынку Алена Фалей будзе сапернічаць з Зарынай Дыяс з Казахстана. На шляху да фіналу Фалей перайграла турчанку Чалу Бююкакай — 7:6 (7:5), 6:2, прадстаўніцу Кітайскага Тайбэя Джаану Гарленд — 6:2, 6:3 і латвійскую тэнісістку Адэліну Лачынаву — 6:0, 6:1.
У паўфінале турніру ў французскім Шэрбур-ан-Катантэне беларуска Юлія Гатоўка ўступіла расіянцы Настассі Захаравай — 6:1, 1:6, 4:6. Да гэтага беларуская тэнісістка абгуляла іспанку Луцыю Льёрку — 6:3, 7:5, а таксама дзвюх прадстаўніц Францыі — Караль Манэ — 6:4, 6:2 і Яраславу Барташэвіч — 6:3, 6:3.
Сёння вечарам у вырашальным матчы за выхад у асноўную сетку турніру ў мексіканскім Тампіка беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч сустрэнецца з Марынай Стакушыч з Канады.
Звязда, 20 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/1/75617
Текущая дата: 05.11.2024