Белорусский портал в Казахстане

Каладынска і Галяк сталі паўфіналістамі тэнісных турніраў у Кітаі і Турцыі



Беларускія тэнісісты сталі паўфіналістамі турніраў ITF у Кітаі і Турцыі.

У чвэрцьфінале мужчынскіх спаборніцтваў у кітайскім Хучжоу з прызавым фондам $25 тыс. беларус Мікалай Галяк (658-ы нумар сусветнага рэйтынгу) за дзве гадзіны перамог у трохсэтавым паядынку кітайскага тэнісіста Цзе Цуя (358) — 4:6, 6:1, 6:1. У матчы за выхад у фінал Галяк сустрэнецца з яшчэ адным кітайцам Янь Баем (268).

У напружаным трохгадзінным беларускім чвэрцьфінале жаночага турніру ў турэцкім Кайсеры Яна Каладынска (695-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла Алену Фалей (200) — 5:7, 6:3, 7:6 (7:3). У барацьбе за пераход у фінал саперніцай беларускі будзе турэцкая тэнісістка Чала Бюйюкакчай (465).

Турніры ў Кітаі і Турцыі завершацца 27 кастрычніка.

Звязда, 25 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/1/75656
Текущая дата: 05.11.2024