Белорусский портал в Казахстане

Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі моладзевага ЧЕ па боксу



Беларускія атлеты сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод моладзевага чэмпіянату Еўропы (U-22), які прайшоў у Сафіі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.

Беларуска Дар’я Ляцко заваявала срэбрны медаль у вагавой катэгорыі 70 кг, уступіўшы ў фінале ірландцы Лізе О’Рурк.

Бронзавымі прызёрамі кантынентальнага першынства ў балгарскай сталіцы сталі Марына Мулярчык (57 кг), Вадзім Волчак (63,5 кг) і Дзяніс Мацулеў (92 кг).

Звязда, 21 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/1/75692
Текущая дата: 05.11.2024