Беларус Міхаіл Дзенісеня заваяваў два медалі індывідуальнага чэмпіянату Еўропы па шахматах сярод інвалідаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.
Спаборніцтвы праходзілі з 16 па 24 кастрычніка ў Торревьехе (Іспанія).
Па выніках спаборніцтваў беларус узяў срэбра ў класічных шахматах (стандарт), а ў хуткіх шахматах (рапід) заваяваў бронзавую ўзнагароду.
Звязда, 25 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/1/75695
Текущая дата: 05.11.2024