Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Зуева выйграла золата ЧР па канькабежным спорце на дыстанцыі 5000 м



Беларуска Марына Зуева стала пераможцай чэмпіянату Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

У заключны дзень спаборніцтваў у Каломне дзяўчаты разыгралі медалі на самай доўгай дыстанцыі 5000 метраў. Перамогу ў гэтым відзе праграмы атрымала наша Марына Зуева - беларуска паказала вынік 7 мін 05,75 сек, апярэдзіўшы бліжэйшую з саперніц амаль на 10 секунд. Яшчэ адна наша спартсменка Паліна Сівец заняла чацвёртае месца, уступіўшы трэцяй пазіцыі ўсяго адну дзясятую секунды.

Такім чынам, у актыве беларускай каманды шэсць асабістых медалёў чэмпіянату Расіі - два залатыя, адзін срэбны і тры бронзавыя. Раней пераможцай турніру ў Каломне на дыстанцыі 1000 метраў стала Ганна Дамарацкая, якая таксама была другой на 500-метроўцы. Двойчы на трэцюю прыступку п`едэстала паднімалася Кацярына Гагіева (500 м і 1000 м), яшчэ адну бронзу на тысячы прынёс Ігнат Галавацюк.

22 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/1/76354
Текущая дата: 25.12.2024