Белорусский портал в Казахстане

У Гомельскай вобласці зменены тэрміны палявання



Міністэрства лясной гаспадаркі звяртае ўвагу зацікаўленых на прыняцце пастановы, якая змяняе тэрміны палявання, прадугледжаныя Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, у паляўнічых гаспадарках Гомельскай вобласці ў 2020 годзе.

Так, паляванне на глушца і цецерука дазволена з 20 сакавіка па 30 красавіка, гусака белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казаркі канадскай, крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чэрнеці чырвонагаловай, чэрнеці чубатай, чырка-траскунка, чырка-свістунка, качкі шэрай - з другой суботы сакавіка па 30 красавіка, слонку - з трэцяй суботы сакавіка па 30 красавіка.

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь і ўступае ў сілу праз пяць дзён.

Як ужо паведамлялася раней, прычынай змянення тэрмінаў палявання ў Гомельскай вобласці паслужыла складаная пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе, а таксама  абмежаванні на наведвання лясоў.

Сяргей Расолька
Звязда, 23 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/102/53000
Текущая дата: 08.11.2024