Японія і Міжнародны алімпійскі камітэт дамовіліся, што Алімпійскія гульні ў Токіа адкрыюцца 23 ліпеня 2021.
Паралімпійскія гульні мяркуюць пачаць 24 ліпеня 2021 года.
Алімпіяду ў Токіо 2020 года перанеслі з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі.
На мінулым тыдні прэзідэнт МАК Томас Бах па тэлефоне абмеркаваў пытанне з членамі камітэта. Як адзначаецца, усе выступоўцы падтрымалі рашэнне перанесці Гульні і адзначылі важнасць таго, што яго прынялі сумесна з японскім урадам.
Звязда, 30 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/104/52316
Текущая дата: 08.11.2024