Але абмежаванні на знешніх межах з Беларуссю і Расіяй застануцца як мінімум да чэрвеня, заявіла міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене.
У сувязі з тым, што пандэмія каранавіруса ідзе на спад, Еўрапейскі Саюз разглядае магчымасць адкрыць унутраныя межы з сярэдзіны мая.
"У Еўракамісіі мы абмяркоўваем, савет міністраў таксама адбыўся, гаворка ідзе пра тое, што 15 мая такі, скажам, максімальны тэрмін, калі ўнутраныя межы Еўропы могуць быць адкрыты", - заявіла Рыта Тамашунене у інтэрв`ю радыёстанцыі Lietuvos radijas. Паводле яе слоў, адначасова будзе пакінута магчымасць самім дзяржавам вырашаць пытанне магчымых санітарных праверак на мяжы.
Міністр сказала, што абмежаванні на знешніх межах з Беларуссю і Расіяй застануцца як мінімум да чэрвеня. Калі ў Літве быў уведзены карантын, былі абмежаваныя ўезд і выезд з краіны, забарона на выезд грамадзян Літвы была адменена з панядзелка.
Звязда, 5 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/104/53298
Текущая дата: 29.12.2024