Белорусский портал в Казахстане

У Маскве праз каранавірус зачынілі фітнес-клубы і басейны



У Маскве да асобага распараджэння спынены доступ наведвальнікаў у басейны, фітнес-цэнтры, аквапаркі і іншыя аб`екты фізічнай культуры і спорту з масавым наведваннем людзей.

Дадзеныя меры тлумачацца ўскладненнем эпідэміялагічнай сітуацыі з новай інфекцыяй ў расійскай сталіцы і ростам захворвання насельніцтва.

Закрыццё фітнес-цэнтраў і басейнаў стала яшчэ адной мерай, якую ўлады распачалі для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса ў Маскве. Раней былі зачыненыя тэатры, філармоніі, цыркі і кінатэатры, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Міністэрства культуры. У пачатку тыдня мэр Масквы Сяргей Сабянін падпісаў дакумент, у адпаведнасці з якім забаронена збіраць у адным памяшканні больш за 50 чалавек.

Звязда, 22 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/105/52163
Текущая дата: 09.11.2024