Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў аб немагчымасці правядзення Алімпіяды ў цяперашніх умовах



Цяперашняя сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў свеце не дазваляе правесці Алімпійскія гульні ў Токіа ў адпаведнасці з першапачатковым планам. Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Японіі Сіндза Абэ.

"Я думаю, што сітуацыя ў свеце цяпер не такая, каб праводзіць Алімпіяду", - сказаў ён. Абэ таксама выказаў надзею на тое, што абмяркуе пытанне правядзення Гульняў з кіраўніком Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томасам Бахам.

Раней кіраўнік японскага ўрада заявіў, што варыянт з пераносам летняй Алімпіяды ў Токіа магчымы, калі нельга будзе правесці спаборніцтвы ў звычайным фармаце на фоне сітуацыі з распаўсюдам каранавируса.

Алімпійскія гульні ў Токіа запланаваны на перыяд з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года.

Звязда, 23 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/105/52205
Текущая дата: 09.11.2024