Футбалісты брэсцкага "Дынама" перамаглі салігорскі "Шахцёр" з лікам 2:0 у паўфінальным матчы розыгрышу Кубка Беларусі.
Сустрэча ў Брэсце прайшла з перавагай дзеючых чэмпіёнаў краіны. У першым тайме брастаўчане двойчы паразілі вароты цяперашняга ўладальніка Кубка Беларусі. На 6-й мінуце гульні лік адкрыў Аляксандр Наёк, а яшчэ праз 7 мінут яго пачын падтрымаў Павел Савіцкі. Пасля перапынку рэзультат не змяніўся.
У першым матчы мазырская "Славія" перамагла барысаўскі БАТЭ - 1:0. Гэта ўжо другая перамога мазыран над барысаўчанамі ў бягучым сезоне: у другім туры нацыянальнага першынства яны змаглі атрымаць валявую вікторыю над 15-разовымі чэмпіёнамі краіны з лікам 2:1.
Гульні ў адказ за выхад у фінал 29-га кубкавага розыгрышу намечаны на 29 красавіка.
Рашаючы паядынак за футбольны Кубак пасля васьмігадовага перапынку павінен адбыцца 24 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама". У фінале мінулага Кубка Беларусі футбалісты "Шахцёра" трэці раз заваявалі трафей, атрымаўшы перамогу над "Віцебскам" на яго стадыёне з рэзультатам 2:0.
9 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
9 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/106/52599
Текущая дата: 31.12.2024