Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка займае 13-е месца ў сусветным рэйтынгу, Ягор Герасімаў узняўся на 65-ю пазіцыю



Беларуска Арына Сабаленка засталася на 13-м месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), апублікаваным 24-га лютага.

На мінулым тыдні Арына Сабаленка дайшла да чвэрцьфіналу турніру катэгорыі "Прэм`ер" у Дубаі і цяпер мае ў сваім актыве 2815 балаў. На 51-е месца ўзнялася экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (1051 бал), на 119-й пазіцыі знаходзіцца Аляксандра Сасновіч (542), 142-е месца ў Вольгі Гаварцовай (433).

На гэтым тыдні Арына Сабаленка прыме ўдзел у турніры катэгорыі "Прэм`ер" у Досе, дзе стартуе з другога раўнда. Там яе саперніцай будзе пераможца матчу паміж эстонкай Анет Кантавейт (22-і нумар сусветнага рэйтынгу) і латвійскай тэнісісткай Настассяй Севастовай (40).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8367 балаў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 6076,
3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5200,
4. Б`янка Андрэеску (Канада) - 4665,
5. Сафія Кенін (ЗША) - 4490,
6. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335,
7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4301,
8. Серэна Уільямс (ЗША) - 3915,
9. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3875,
10. Наомі Осака (Японія) - 3625.

Беларус Ягор Герасімаў пасля выхаду ў 1/4 фіналу турніру ў Марсэлі ўзняўся на 65-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў( АТР), набраўшы 809 заліковых балаў. Гэта лепшы паказчык у кар`еры 27-гадовага мінчаніна. Ілья Івашка мае 406 балаў і займае 133-ю пазіцыю, ва Уладзіміра Ігнаціка 101 ачко і 366-е месца.

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 9720,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9395,
3. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 7130,
4. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 7045,
5. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5890,
6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя)- 4745,
7. Аляксандр Звераў (Германія) - 3885,
8. Матэа Берэціні (Італія) - 2860,
9. Гаэль Манфіс (Францыя) - 2860,
10. Давід Гафен (Бельгія) - 2555.

24 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/107/51823
Текущая дата: 09.11.2024