Белорусский портал в Казахстане

Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў выйграў суперспрынт на ЧЕ па біятлоне ў "Раўбічах"



Беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў стаў першым пераможцам чэмпіянату Еўропы, які стартаваў у "Раўбічах".

Беларускі спартсмен прайшоў дыстанцыю суперспрынту за 14 мін 12,8 сек (0+2). Другім стаў Адам Вацлавек з Чэхіі (адставанне 0,4 сек, 0+3), бронза ва ўкраінца Дзмітрыя Підручнага (0,5 сек, 1+2).

Астатнія беларускія біятланісты паказалі наступныя вынікі: Віктар Крыўко - 10-е месца, Антон Смольскі - 11-е. Усяго ў фінальнай гонцы суперспрынту стартавалі 30 страляючых лыжнікаў.

У праграме чэмпіянату Еўропы таксама супермікст і змешаная эстафета - 27 лютага, мужчынскія і жаночыя спрынты - 29 лютага. Завершацца спаборніцтвы 1 сакавіка гонкамі праследавання.

Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор`я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум.

26 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/107/51892
Текущая дата: 09.11.2024