Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу WTA



Беларуска Арына Сабаленка займае 11-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Тыдзень таму Арына Сабаленка займала 13-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, а пасля эфектнай перамогі на прэстыжным турніры ў Досе паднялася на два месцы, маючы ў сваім актыве 3615 балаў. У Вікторыі Азаранка 991 бал і 56-я пазіцыя, Аляксандра Сасновіч мае 561 бал, знаходзячыся на 116-й пазіцыі, у актыве Вольгі Гаварцовай 433 балы і 142-е месца.

На гэтым тыдні дзве беларускі згуляюць на турніры ў мексіканскім Мантэрэі. У першым раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца са славенскай тэнісісткай Тамарай Зіданшак (71-ы нумар рэйтынгу WTA), а Вольга Гаварцова будзе спаборнічаць з амерыканкай Каралін Долхайд (131).

Топ-10 сённяшняга рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 балаў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 6076,
3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
4. Б`янка Андрэеску (Канада) - 4555,
5. Сафія Кенін (ЗША) - 4365,
6. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335,
7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4301,
8. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 4010,
9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3915,
10. Наомі Осака (Японія) - 3625.

2 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/107/51914
Текущая дата: 09.11.2024