Белорусский портал в Казахстане

У Турцыі плануюць увесці падатак на пражыванне ў атэлях



Вялікі нацыянальны сход Турцыі разглядае ўвядзенне падатку на пражыванне ў атэлях, паведамляе газета Hurriyet.

Чакаецца, што плата складзе 2 працэнты ад кошту пражывання. 

Змяненні ў заканадаўства могуць уступіць у сілу ў красавіку 2020 года.

Адзначаецца, што прадстаўнікі сферы турызму і некаторыя турэцкія палітыкі выказваюць апасенні наконт новаўвядзенняў. Выказваюцца меркаванні, што падатак павінен дзейнічаць толькі ў адносінах да замежных турыстаў і не мець дачынення да грамадзян Турцыі.

Ініцыятарам закона выступіла Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР), якую ўзначальвае прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган. Новы падатак будзе аплачвацца непасрэдна пастаяльцамі атэляў і іншых памяшканняў, што здаюцца ў арэнду.

19 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/115/50604
Текущая дата: 13.11.2024