Белорусский портал в Казахстане

Памёр вядомы беларускі трэнер Пётр Яноўскі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

На 86-м годзе жыцця памёр вядомы савецкі і беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, заслужаны трэнер БССР, ганаровы грамадзянін горада Бабруйска Пётр Яноўскі.

Калі Пётр Яноўскі быў дзеючым атлетам, неаднаразова перамагаў на чэмпіянатах БССР у розных відах спорту, з`яўляўся прызёрам Спартакіяды народаў СССР і чэмпіянату Савецкага Саюза.

У 1967 годзе ўладкаваўся на работу трэнерам па веславанні ў ДЮСШ нумар 1 горада Бабруйска. З 1986 года працаваў на пасадзе трэнера-выкладчыка па веславанні на байдарках і каноэ ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. 

Сярод яго выхаванцаў - знакамітыя беларускія весляры-канаісты алімпійскія чэмпіёны Аляксандр і Андрэй Багдановічы, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету Аляксандр Жукоўскі, бронзавы медаліст чэмпіянату свету - 2015 і еўрапейскага першынства гэтага ж года Максім Пятроў.

Пётр Яноўскі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама ордэнам Пашаны.

21 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/115/50762
Текущая дата: 13.11.2024