Белорусский портал в Казахстане

Беларускі плывец Ілья Шымановіч паказаў лепшы рэзультат на 100 м брасам на этапе ISL у ЗША



Беларус Ілья Шымановіч паказаў лепшы рэзультат на дыстанцыі 100 м брасам на першым этапе Міжнароднай лігі плавання (ISL), які прайшоў 5-6 кастрычніка ў Індыянапалісе (ЗША).

Спаборніцтвы праводзіліся на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 м). Беларус паказаў рэзультат - 56,71 сек. На другой пазіцыі размясціўся італьянец Нікола Марцінэнгі - 57,05 сек. Трэцім дакрануўся да борціка басейна расіянін Антон Чупкоў - 57,40 сек.

Таксама на рахунку Ільі Шымановіча другая пазіцыя ў заплыве на 200 м брасам - 2 мін. 5,44 сек. Першым фінішаваў расіянін Антон Чупкоў - 2 мін. 4,03 сек. Замкнуў тройку мацнейшых спартсмен з ЗША Нік Фінк - 2 мін. 7,75 сек.

Спаборніцтвы ISL пазіцыянуюцца як альтэрнатыва афіцыйных спаборніцтваў пад эгідай FINA. Наступны этап турніру пройдзе ў Неапалі (Італія) 12-13 кастрычніка.

8 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/117/50180
Текущая дата: 14.11.2024